Ліберальныя дэмакраты ці Партыя ліберальных дэмакратаў () — адна з найбуйнейшых палітычных партый у Вялікабрытаніі. Партыя прытрымліваецца ліберальнай ідэалогіі і лічыць сябе альтэрнатывай двум вядучым партыям — Кансерватыўнай і Лейбарысцкай.

Партыя ўтварылася ў 1988 шляхам аб'яднання Ліберальнай партыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі, і да 1989 называлася Сацыял-ліберальна-дэмакратычнай партыяй. На апошніх выбарах 2010 года партыя атрымала 23% галасоў і 57 з 650 дэпутатскіх месцаў у Палаце абшчын.

лідар партыі з 2007 года — Нік Клег.

Рэзультаты партыі на парламенцкіх выбарах Год Галасоў Дэпутатаў Δ 1992 5 999 384 22 1997 5 242 947 46 +24 2001 4 814 321 52 +6 2005 5 981 874 62 +10 2010 6 827 938 57 -5 Рэзультаты партыі на выбарах у Еўрапарламент 1989 986 292 0 1994 2 552 730 2 +2 1999 1 266 549 10 +8 2004 2 452 327 12 +2 2009 2 080 613 11 -1

Спасылкі Афіцыйны сайт партыі Праграма партыі на выбарах 2010

Катэгорыя:Палітычныя партыі Вялікабрытаніі