Сігрыд Анегін, таксама Зігрыд Анегін (; народжаная Лізавета Эльфрыда Эмілія Сігрыд Хофман; , , Швецыя — , Мальяза, кантон Тычына, Швейцарыя) — шведская оперная спявачка (кантральта).
Біяграфія Бацька — немец, маці — францужанка. Вучылася вакалу ў Франкфурце, Мюнхене, Мілане. Дэбютавала ў Штутгарцкай оперы ў партыі Кармэн ў 1912 годзе пад імем Лілі Хофман. У 1919—1922 гадах спявала ў Баварскай оперы ў Мюнхене, у 1922—1926 — у Метраполітэн-оперы, у 1926—1931 — Гарадской оперы Берліна, не раз удзельнічала ў Зальцбургскім і Байройцкім фестывалях.
Вядомая выкананнем вядучых партый у операх Вагнера, была першай выканаўцай невялікай партыі Дрыяды ў оперы Рыхарда Штрауса «Арыядна на Наксасе». Прозвішча Анегін спявачка ўзяла пасля 1913 года, калі пабралася шлюбам з баронам Яўгенам Барысавічам Анегіным.
Крыніцы
Літаратура Penzoldt Fr. Alt-Rhapsodie: Sigrid Onégin, Leben und Werk. Neustadt an der Aisch: Degener, 1953
Спасылкі
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі