Рышард Шуркоўскі (,  — , Радам) — польскі веласіпедыст. Чэмпіён свету з 1973 года, двухразовы сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў і чатырохразовы пераможца Гонкі міру (1970, 1971, 1973 і 1975), трохразовы чэмпіён свету-аматарам і 12-разовым чэмпіёнам Польшчы.

Біяграфія У спаборніцтвах удзельнічаў з 1963 года. У 1960-ыя гады Шуркоўскі раз-пораз перамагае ў розных нацыянальных спаборніцтвах, у тым ліку ў горным кросе. З 1969 года Рышард Шуркоўскі залічаны ў склад нацыянальнай зборнай.

Пасля заканчэння кар’еры ў 1984—1988 гадах быў трэнерам зборнай Польшчы.

Рышард Шуркоўскі таксама быў заснавальнікам першай польскай прафесійнай веласіпеднай групы (1988), а таксама прэзідэнтам польскага Саюзу веласпорту ў 2010-11 гадах.

У чэрвені 2018 года сур’ёзна пацярпеў у аварыі падчас гонкі ветэранаў у Кёльне, спартовец перанёс некалькі аперацый.

Узнагароды Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пасмяротна ўзнагародзіў Рышарда Шуркоўскага Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы за выдатны ўклад у развіццё і папулярызацыю веласпорту ў Польшчы, а таксама за прасоўванне і папулярызацыю фізічнай культуры і алімпійскай ідэіРышарда Шуркоўскага пасмяротна адзначылі Вялікім Крыжам Ордэна адраджэння Польшчы.

Катэгорыя:Велагоншчыкі Польшчы Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы Катэгорыя:Трэнеры Польшчы Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года