Ула Ліндквіст (; ) — шведская арыентыроўшчыца, першая чэмпіёнка свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні.

Біяграфія Ула Ліндквіст з’яўляецца самай яскравай зоркай жаночага спартыўнага арыентавання пачатку 1960-х гадоў. У 1961 годзе была створана Міжнародная федэрацыя спартыўнага арыентавання і было вырашана праводзіць чэмпіянаты Еўропы. Першы чэмпіянат Еўропы прайшоў у верасні 1962 года ў Нарвегіі каля мястэчка Лётэн (). Першай чампіёнкай Еўропы сярод жанчын стала Ула Ліндквіст.

Праз два гады, на другім чэмпіянаце Еўропы Ула Ліндквіст заняла трэцяе месца, саступіла толькі прадстаўніцы Швейцарыі Маргрыт Томэн і сваёй суайчынніцэ Ганне-Марыі Вальстэн.

У 1965 годзе было вырашана пра змяненне чэмпіяната Еўропы ў чэмпіянат свету. На новым міжнародным турніры Ула зноў станавілася пераможцай — яна двойчы брала золата ў 1966 і ў 1968 гадах, а ў 1970 годзе на чэмпіяце свету ў ГДР заняла другое месца.. Такім чынам, Ула займала пераможныя месцы на чэмпіянатах Еўропы і свету на працягу амаль 10 год.

Ула Ліндквіст восем разоў запар (з 1967 па 1974) перамагала на буйнейшых шведскіх спаборніцтвах па арыентаванні О-Рынген.

Памерла 6 жніўня 2015 года.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Спартсменкі Швецыі Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Швецыі