Тувэ Малін Фрыда Александэрсан (; ) — шведская арыентыроўшчыца і скайранер. Васьміразовая чэмпіёнка свету ў арыентаванні на лыжах і сяміразовая ў арыентаванні бегам, чатырохразовая чэмпіёнка Еўропы па арыентаванні бегам, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы па спартыўным арыентаванні на лыжах і па спартыўным арыентаванні бегам.
Знаходзіцца на вершыні спартыўных дасягненняў як бегавога, так і лыжнага арыентавання.
Тувэ Александэрсан стала пераможцай на сярэдняй дыстанцыі Чэмпіяната свету сярод юніёраў па спартыўным арыентаванні ў 2009 годзе ва 16-гадовым узросце, калі мела старэйшых канкурэнтаў. Яна таксама заваявала тытул чэмпіёнкі на сярэдняй дыстанцыі ў 2010 і 2012 гадах. Таксама выйграла два залатых медаля ў спрынце і ў эстафеце, два сярэбных і адзін бронзавы на доўгай дыстанцыі.
Заваявала залаты медаль у спрынтарскай дыстанцыі на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні на лыжах у Швецыі ў 2011 годзе. У 2015 годзе чарговы раз выйграла чэмпіянат свету. Т. Александэрсан на чэмпіянаце свету ў Краснаярску (Расія) у 2017 годзе выйграла тры залатых медаля.
У 2016 годзе выйграла дзве індывідуальныя дысцыпліны на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні бегам.
У 2017 годзе працягвала дамінаваць на Чэмпіянаце свету па спартыўным арыентаванні ў Эстоніі, дзе выйграла ўсе лясные дыстанцыі (сярэдняя, доўгая і эстафета).
У 2018 годзе на святовых спаборніцтвах выйграла сярэбныя медалі ў спрынце і эстафеце, залатыя — у змешанай эстафеце і доўгай дыстанцыі.
Выігрывала Кубак свету па спартыўным арыентаванні чатыры гады запар (2014—2017).
Тувэ выйграла індывідуальныя лясныя дысцыпліны Чэмпіяната Еўропы па спартыўным арыентаванні ў 2016 годзе. У 2018 годзе заваявала залатыя медалі ў спрынце і на доўгай дыстанцыі, таксама стала сярэбным прызёрам на сярэдняй дыстанцыі.
В 2017 годзе выйграла 29-кіламетровую гонку Limone Extreme па скайрынгу.
Крыніцы
Спасылкі
Асабісты веб-сайт
Катэгорыя:Спартсмены Швецыі Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Швецыі