Каменная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства .
Сучасная папуляцыя Сустракаецца значна радзей лясной куніцы і не ва ўсіх раёнах Беларусі. Беладушка звычайная ў паўднёвай і цэнтральнай Беларусі, радзей у паўночнай яе частцы. У цяперашні час назіраецца павольнае пашырэнне паўночнай мяжы яе арэалу (на ўсход і поўнач), які раней захоплівала толькі паўднёвую частку БеларусіКУНИЦА КАМЕННАЯ (Martes foina) .
У цэнтральнай і паўночнай частках Беларусі гэты від куніцавых насяляе выключна ў паселішчах чалавека і іх наваколлях.
Найбольш высокая колькасць звярка ў цяперашні час прыпадае на раёны, якія выйшлі ў зону адсялення з месцаў, падвергнутых радыёактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на ЧАЭС.
Колькасць каменных куніц, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі на 2013 год, складала 7 180 асобін.
На 2023 год папуляцыя каменных куніц у Беларусі складала 15960 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .
Дынаміка агульнай колькасці
Дынаміка здабычы
Утрыманне ў няволі Каменныя куніцы жывуць у Гродзенскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
У Беларусі, як і ў іншых сумешчаных частках арэалаў, харчаванне каменнай куніцы амаль не вывучана. Сілкуецца беладушка пераважна пладамі, а таксама грызунамі, дробнымі звяркамі, рознымі птушкамі і іх яйкамі. З кармоў жывёльнага паходжання аснову складаюць дробныя грызуны, у асноўным луга-палявога і сінантропнага комплексу, з птушак — вераб’інападобныя. Пры недахопе корму есць зайчанят першых дзён жыцця, больш-менш буйных насякомых, падаль, трупы дробных жывёлаў, паўзуноў. Такі ж рацыён каменнай куніцы паказваецца на падставе матэрыялаў з зоны адсялення пасля аварыі на ЧАЭС.
Літаратура
Дунин В. Ф. «Куница каменная»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.167-169
Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
Куница каменная (Martes foina) Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі