Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 — будынак у Оршы. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Цяпер у будынку размяшчаецца Музей Уладзіміра Караткевіча. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Архітэктура Галоўны фасад прамавугольнага ў плане аднапавярховага аб’ёму, выцягнутага ўздоўж вуліцы, мае сіметрычна-восевае вырашэнне з лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі. Над уваходам навес па вітых арнаментальных кранштэйнах з жалеза. Пластыка і дэкор фасада ствараюцца сродкамі дэкаратыўнай цаглянай муроўкі, выкарыстаны сандрыкі, руст, лапаткі, цокаль апрацаваны філёнгамі. Прафіляваны карніз, які аддзяляе фасад ад двухсхільнага даху, у цэнтры вылучаны франтонам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Славутасці Оршы Катэгорыя:XX стагоддзе ў Оршы Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Оршы ў стылі эклектыкі