Андрэй Андрэевіч Ра́каў ( — ) — вучоны, эканаміст і сацыёлаг, доктар эканамічных навук (1985), прафесар (1990).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Церахоўка (зараз у складзе гарадскога пасёлка Церахоўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў у 1949 годзе на філасофскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1954 годзе. У 1957 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры палітычнай эканомііРаков Андрей Андреевич // Партал ЭКОНОМИКА.BY. У 1957—1961 гадах малодшы, старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі. У 1961—1963 гадах у Мінскім абласным камітэце КПБ. Са студзеня 1963 года працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў пры Дзяржплане БССР (сучасны Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь), дзе ўзначаліў аддзел насельніцтва і працоўных рэсурсаўЗ 1981 года аддзел насельніцтва і працоўных рэсурсаў увайшоў у склад Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР, у 1990 годзе — у склад Інстытута сацыялогіі, а ў 2004 годзе пераўтвораны ў Цэнтр дэмаграфіі і чалавечага развіцця Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Памёр А. А. Ракаў у Мінску 17 (18) кастрычніка 2011 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па сацыяльнай і эканамічнай дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сацыяльна-дэмаграфічных працэсаў, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. У пачатку 1970-х гадоў прапанаваў сацыяльна-дэмаграфічнае абгрунтаванне, якое дазволіла паскорыць будаўніцтва Мінскага метрапалітэна. У 1988—1991 гадах быў кансультантам па народанасельніцтве Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. У 1990-х гадах кіраваў распрацоўкай шэрагу дэмаграфічных праграм. Падрыхтаваў 11 кандыдатаў навук.

Сярод апублікаваных прац: Население БССР. — Мн., 1969. Белоруссия в демографическом измерении. — Мн., 1974. Методологические проблемы согласования планов экономического и социального развития и программ развития народонаселения. — Йошкар-Ола, 1987. Демографические основы народохозяйственного планирования. — Мн., 1990. Демографические проблемы социума: состояние и тенденции развития в Республике Беларусь. — Мн., 2005 (у сааўтарстве).

Літаратура

Спасылкі Раков Андрей Андреевич // Партал ЭКОНОМИКА.BY Памяти Андрея Андреевича ракова — белорусского учёного демографа // Часопіс «Демографія та соціальна економіка» Беларусь у асобах і падзеях: Ракаў Андрэй Андрэевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі 85 лет со дня рождения Андрея Андреевича Ракова // Демоскоп Weekly

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Дэмографы Катэгорыя:Члены КПСС