Міхаі́л Пятровіч Фрыноўскі (; , сяло Нараўчат, Пензенская губерня, Расійская імперыя — , , СССР) — дзеяч савецкіх органаў дзяржбяспекі, камандарм 1-га рангу (1938). Член ЦВК СССР 7-га склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Адзін з непасрэдных арганізатараў «Вялікага тэрору» 1937—1938 гадоў.
6 красавіка 1939 года быў зняты з усіх пасад і арыштаваны па абвінавачванні ў «арганізацыі трацкісцка-фашысцкай змовы ў НКУС». 4 лютага 1940 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Цела было спалена.
Не быў рэабілітаваны.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Народныя камісары СССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б) Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі