Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы спіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама з'яўляецца невялічкай часткай старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стст., вядомага як Віленскі зборнік.

Апісанне Спіс мае дэфекты: канец тэксту не захаваўся, апавяданне абрываецца на смерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнай лексікі і царкоўнаславяншчыны.

Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс лічыўся за згублены.

Літаратура Улащик Н. Н. Предисловие // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. — , 1980. — С. 8.

Спасылкі Тэкст Віленскага летапісу ў 35 томе ПСРЛ

Катэгорыя:Беларуска-літоўскія летапісы Катэгорыя:Старажытнарускія летапісы