Станіслаў Феліцыянавіч Палане́віч (, вёска Бярозаўка, Мінскі раён — , ) — беларускі дызайнер.
Біяграфія Нарадзіўся вёсцы Бярозаўка Мінскага раёна. У 1973 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік творчага тандэму «Паланевіч і Сонца». Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года. Мае больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на прамысловыя ўзоры і вынаходкі. Сярод асноўных прац — перспектыўныя распрацоўкі аўтамабіляў, трактараў, сродкаў пасажырскага транспарту.
Выстаўкі 1962: Кракаў, Варшава (Польшча) 1981: Бамбей (Індыя) 1983: Масква (Расія) 1990: Сеул (Карэя)
Асноўныя аб’екты распрацовак Трактары, сельгасмашыны, кабіны, пульты кіравання, панэлі прыбораў, дзяржальні, сядзенні, аўтобусы (ПАЗ, КАвз, «Нёман»), перспектыўныя кабіны для Мінскага аўтамабільнага завода, у тым ліку аўтацягнік МАЗ «Перабудова». У перыяд 2004—2015 гадоў — распрацоўка дарожна-будаўнічай тэхнікі аб’яднання «Амкадор».
Літаратура Артыкулы ў часопісе «Тэхнічная эстэтыка».
Спасылкі https://designtut.by/polonevich
Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Прамысловыя дызайнеры