Зварот да ўбоства () — гэта лагічная памылка, пры якой падмануты мяркуе, што сцверджанне вернае, бо выказчык бедны, ці наадварот, нявернае, бо выказчык багаты. Гэтая памылка па латыні названа ў гонар біблейскага Лазара, жабрака з Новага запавету, які атрымаў узнагароду пасля смерці.

Папулярная форма гэтае памылкі выражаецца ў словах «бедны, але сумленны», дзе «але» (магчыма невыказана) падмяняецца на лагічнае следства і пераўтвараецца ў «бедны — значыць сумленны».

Існуе і адваротная лагічная памылка, зварот да багацця.

Нягледзячы на фармальны характар дэдуктыўнай логікі, якая не патрабуе эксперыментаў для вывярэння праўдзівасці, існуюць аргументы з богу індуктыўнае логікі, накшталт даследавання Гросмана і Брынзы (2017), у якім сцвярджаецца, што «магчымасць разглядаць альтэрнатывы большая ва ўбогіх», аднак у цэлым, гэта толькі адзіночнае даследаванне, і ніяк не мяняе памылковасці звароту да ўбоства.Michael Price. «The lower your social class, the 'wiser' you are, suggests new study». Science, 2017-12-20. doi:10.1126/science.aar8218Justin P. Brienza, Igor Grossmann. «Social class and wise reasoning about interpersonal conflicts across regions, persons and situations» . Proceedings of the Royal Society B, 2017-12-20. Accessed 2017-12-23.

Катэгорыя:Лагічныя памылкі