Кенэт Лейн Томпсан ( нар. ) — амерыканскі піянер у галіне інфарматыкі. Большую частку сваёй кар’еры Томпсан працаваў у Bell Labs, дзе спраектаваў і рэалізаваў аперацыйную сістэму Unix. Ён таксама стварыў мову праграмавання B, прамую папярэдніцу мовы праграмавання C, і быў адным са стваральнікаў і ранніх распрацоўшчыкаў аперацыйнай сістэмы Plan 9. З 2006 года Томпсан працуе ў Google, дзе ён (сярод суаўтараў) распрацаваў мову праграмавання Go.

Сярод іншых прыкметных унёскаў — праца над рэгулярнымі выразамі і раннімі камп’ютарнымі тэкставымі рэдактарамі QED і ed, распрацоўка спецыфікацыі UTF-8 і праца над камп’ютарнымі шахматамі, якая ўключала стварэнне фінальных гульнявых баз і шахматнай машыны Belle. У 1983 годзе ён выйграў прэмію Цьюрынга разам са сваім шматгадовым сумеснікам Дэнісам Рычы.

Катэгорыя:Unix Катэгорыя:Інфарматыкі ЗША