Саша 3 %, або Саша тры працэнты, таксама вядомы і як адлюстраваны варыянт Мы 97 %, або Мы дзевяноста сем працэнтаў — палітычны тэкставы мем, які высмейваў нізкі ўзровень падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрнэт-апытаннях падчас выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.

Падчас выбарчай кампаніі 2020 года мем «Саша 3 %» стаў адной з мянушак Аляксандра Лукашэнкі, шырока ўжываўся падчас акцый пратэсту 2020 года.

Гісторыя У Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сацыяльныя апытанні на рэйтынг палітыкаў былі забароненыя ўладамі рэжыму Лукашэнкі. Увогуле, незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія дазволілі б аб’ектыўна ацаніць рэйтынг патэнцыяльных кандыдатаў, у Беларусі не праводзяць пасля разгрому НІСЭПІ ў 2016 годзе.

У канцы мая 2020 года, перад татальнай забаронай анлайн-апытанняў, папулярныя беларускія выданні Onliner.by, Наша Ніва, Telegraf.by, Радыё «Свабода», Tut.by, а таксама некалькі іншых тэлеграм-каналаў правялі анлайн-апытанні, паводле якіх у абсалютнай большасці выпадкаў Лукашэнка набраў толькі 3 % галасоў і менш.

Інтэрнэт-апытанні (май 2020 года) Зялёным і цёмным — кандыдат, які заняў першае месца; Жоўтым і цёмным курсівам — кандыдат, які заняў другое месца; Чырвоным — вынік Аляксандра Лукашэнкі.

АпытаннеTUT.by Наша НіваTelegraf.by Onliner.by Svaboda.orgДата правядзення20.05.202020.05.202022.05.202026.05.202026.05.202070 02916 52635 77532 1289 705Бабарыка54,91 %49,7 %52,43 %56 %32 %Ганцэвіч0,34 %—0,62 %—0 %Дзмітрыеў0,58 %0,32 %0,33 %0,29 %0 %Канапацкая4,14 %2,5 %1,7 %1,4 %1 %Лукашэнка6,24 %2,96 %3,90 %3 %1 %12,71 %18,39 %17,37 %12 %51 %Цапкала15,22 %7,5 %9,8 %17 %7 %Чэрачэнь0,72 %0,28 %0,16 %—0 %Тых, хто заявіў пра намер не ўдзельнічаць у выбарахГайдукевіч1,28 %0,65 %3,93 %0,4 %—Губарэвіч0,45 %—0,23 %—0 %Кісель0,63 %—0,22 %—0 %Кавалькова0,37 %—0,21 %—0 %Казлоў0,64 %—0,61 %0,32 %1 %Няпомняшчых0,4 %—0,4 %—0 %Таболіч1,37 %2,3 %0,25 %0,9 %2 %—15,37 %7,8 %7,7 %4 %

Маштабнае падзенне рэйтынгу Лукашэнкі шырока абмяркоўвалі, ён атрымаў мянушку «Саша тры працэнты»Саша тры працэнта«Трохпрацэнтны таракан»: як у Беларусі спее Майдан і канец эпохі Лукашэнкі. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адзначыў, што палітычны мем пра 3 % стаў адным з самых паспяховых у сучаснай гісторыі краіныnews.tut.by

У чэрвені з’явіліся іншыя варыянты: «Уходи 3 %» і «ПСІХОЗ%». Прадстаўнікі розных прафесій пачалі фатаграфавацца з сімвалам 3 % і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце. Некаторыя беларускія кампаніі сталі прапаноўваць зніжкі 3 %, намякаючы на рэйтынг ЛукашэнкіЖарти про Сашу 3 % стають головним мемом Білорусі — як на це реагує сам Лукашенко? Спойлер: злиться. Мем «Саша 3 %» пачалі выяўляць на плакатах, друкаваць на майках і дадаваць як хэштэг у сацыяльных сетках. Часам гэты мем спалучалі з іншымі, напрыклад, да працэнта дадавалі вусы — намёк на вусы ЛукашэнкіГоловні меми президентських виборів у Білорусі: «Саша 3 %» та «Стоп тарган!».

Рэакцыя Лукашэнкі У інтэрв’ю Лукашэнка прасіў не называць яго тараканам, Сашам 3 % і іншымі мянушкамі. Ён заявіў, што яго рэйтынг не можа быць такім нізкім.Лукашенко: Да вы хоть верите, что у действующего президента 3 %?

Гл. таксама Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020) Пратэсты ў Беларусі (2020—2021) Ябацькі

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Беларусі