Дэніс Хэйл Джонсан (1 ліпеня 1949 — 24 мая 2017) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы дзякуючы зборніку апавяданняў «Сын Ісуса» (1992) і раману « Дрэва дыму» (2007), які стаў лаўрэатам Нацыянальнай кніжнай прэміі за мастацкую літаратуру . Таксама ён пісаў п’есы, вершы, публіцыстыку і нон-фікшн.

Раннія гады Дэніс Джонсан нарадзіўся 1 ліпеня 1949 года ў Мюнхене, Заходняя Германія. Сталенне прайшло у розных кутках света: ён жыў на Філіпінах, Японіі, і ў прыгарадах Вашынгтона, акруга Калумбія Jesse McKinley, «A Prodigal Son Turned Novelist Turns Playwright», The New York Times, June 16, 2002. Яго бацька Альфрэд Джонсан працаваў у Дзярждэпартаменце ЗША сувязным звяном паміж УСІА і ЦРУ . Barbara Chai, «Denis Johnson: The Gregarious Recluse» , The Wall Street Journal, June 22, 2012. David Amsden, «Denis Johnson’s Second Stage», New York, 2010. Яго маці, Вера Луіза Чайлдрэс, была хатняй гаспадыняй. Ён атрымаў ступень бакалаўра на англельскай мове (у 1971 г.) ў Універсітэце Аёвы і ступень МВС (у 1974 г.) у Аёўскай майстэрні пісьменнікаў куды таксама вярнуўся выкладаць. Знаходзячыся ў Майстэрні пісьменнікаў, Джонсан хадзіў на заняткі ў Рэйманда Карвера . Michael Scott Moore, «Poet of the Fallen World» , SF Weekly, February 19, 2003.

Кар’ера Джонсан апублікаваў сваю першую кнігу, зборнік паэзіі « Чалавек сярод цюленяў», у 1969 годзе, ва ўзросце 19 гадоў Ён атрымаў вядомасць дзякуючы публікацыі свайго першага рамана «Анёлы» ў 1983 годзе. У 1992 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Сын Ісуса», які ўключаў віньеткі, першапачаткова выдадзеныя ў « The New Yorker» натхнёныя кнігай Ісаака Бабеля « Чырвоная кавалерыя» . У апытанні New York Times Book Review 2006 года Сын Ісуса быў прызнаны адным з лепшых твораў амерыканскай фантастыкі, выдадзеных за апошнія 25 гадоў. Dwight Gardner, «Inside the List», New York Times, September 2, 2007. Яго па-рознаму апісвалі як: галоўны, легендарны, трансцэндэнтны, класічны і шэдэўр. Italie, Hillel (May 27, 2017) Dwyer, Colin (May 25, 2017) Williams, John (March 29, 2017) Modern Masterpiece Turns 25 — via NYTimes.com Ён быў адаптаваны да аднайменнага фільма 1999 года, у якім зняўся Білі Крудп . Джонсан сыграў у фільме эпізадычную ролю, камео, ў фільме — мужчына, які быў паранены ў вока сваёй жонкай.

Асабістае жыццё Джонсан двойчы разводзіўся і на момант смерці жыў са сваёй трэцяй жонкай Сіндзі Лі ў Фініксе, штат Арызона . У Джонсана было трое дзяцей, двое з якіх вучыліся дома; ў кастрычніку 1997 года ён напісаў артыкул для сайта « Салон» у абарону хатняга навучання. Denis Johnson, «School is Out», Salon, October 1, 1997.

На працягу большай часткі сваіх дваццаці гадоў Джонсан быў наркаманам і алкаголікам, але і часам пісаў. У 1978 годзе ён вырашыў вярнуцца дадому, да бацькоў, у Скотсдэйл, штат Арызона, каб працверазець і знайсці свой шлях. Ужо ў 1978 годзе ён спыніў ужыванне алкаголю, а праз 5 годоў канчаткова спыніў ўжываць наркотыкі.

Смерць Джонсан памёр 24 мая 2017 года ад раку печані ў сваім доме ў Сі- Ранч , штат Каліфорнія, ва ўзросце 67 гадоў Carolyn Kellogg, «Award-winning author Denis Johnson dies at age 67,» Los Angeles Times, May 26, 2017.

Катэгорыя:Пісьменнікі-постмадэрністы Катэгорыя:Памерлі ад раку печані