1-я партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага, Круглянскага, Крупскага, Шклоўскага раёнаў Беларускай ССР.
Дзейнічала Створана 1 чэрвеня 1944 года на базе 1-га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць». Увайшло ў асобае партызанскае злучэнне «Трынаццаць». Партызаны наносілі ўдары па варожых камунікацыях у раёне чыгунак Барысаў—Орша, Магілёў—Шклоў. 20 чэрвеня 1944 года падарвалі 250 рэек. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (атрады 1-ы, 2-і і 3-і) злучылася з Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміяй.
Камандзір М. І. Масквін
Камісар М. К. Гардзіенкаў
Начальнік штаба К. М. Кустаў
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Бялыніцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Круглянскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Крупскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Шклоўскага раёна