1-я Асіповіцкая партызанская брыгада — савецкае партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў Беларускай ССР.

Дзейнічала У студзені 1943 года камандаванне 210-га партызанскага атрада арганізацыйна аформіла і падпарадкавала свайму кіраўніцтву 211-ы, 212-ы і 213-ы атрады. 12 лютага ў лесе каля в. Усакіна было прынята рашэнне ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці І. М. Кардовіча аб стварэнні 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З красавіка уваходзіла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)БКараленя, Ж. Сцяпан Сяргеевіч Сумчанка: трагічная смерць партызанскага камандзіра / Жанна Караленя // Могилевский поисковой вестник / ОО «Могилевский обл. историко-патриот. поисковой клуб «Виккру»; Ред.-сост. Н. С. Борисенко. Вып. 7: 200-летие войны 1812 года на территории Беларуси и Могилевской области посвящается. — Могилев: АмелияПринт, 2012. — С. 190; Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 1350. — Воп. 1. — Спр. 149. — Л. 13..

Асноўны ўдар партызаны брыгады наносілі на чыгунках Пухавічы — Жлобін, Слуцк — Асіповічы — Магілёў, Вярэйцы — Градзянка. З 6 студзеня па 14 студзеня супраць савецкіх партызан, у т.л. 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, была праведзена антыпартызанская аперацыя «Франц». Ужо 6 студзеня нямецкія фарміраванні выбілі ахоўную групу Караля (мянушка камандзіра брыгады М. П. Каралёва) з вёскі Каменічы. У ноч на 9 студзеня брыгада апынулася ў акружэнні. Нягледзячы на вельмі цяжкую сітуацыю, партызанам усё ж удалося вырвацца з акружэння праз невялікі пярэсмык у забалочаным лесе паміж вёскамі Трохгранны Дуб — Лядзецкае і адарвацца ад пераследу. Партызаны панеслі цяжкія страты, кінулі абоз, частка байцоў рассеяласяЛивенцев, В. И. Партизанский край: [боевой путь Бобруйской партизанской бригады в Великой Отечественной войне]. — доп. и перераб. изд-е. — Минск: Государственное изд-во БССР, Ред. худож. л-ры, 1956. — 384 с. — С. 318, 320, 324.. У ліпені 1943 года разбурылі 2 км чыгункі і знішчылі мост на ўчастку Асіповічы — Татарка. Вялі сістэматычныя баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх акупацыйных войск, абароне партызанскай зоны. У ліпені ў сувязі са стварэннем Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы брыгада ў складзе 540 чалавек расфарміравана.

Камандзіры М. П. Каралёў С. С. Сумчанка (в. а.)

Камісары А. В. Шыянок (в. а.) В. В. Глотаў

Начальнікі штаба А. І. Лукашэнка (в. а.) П. А. Маркоўскі

Склад (станам на студзень 1943 года)Ливенцев, В. И. Партизанский край... — С. 317—318. 210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна (камандзір — С. С. Сумчанка, камісар — В. В. Глотаў); 211-ы партызанскі атрад імя К. К. Ракасоўскага (камандзір — Р. Н. Баразна) 213-ы партызанскі атрад «За Савецкую Беларусь» 309-ы партызанскі атрад імя С. М. Кірава

Літаратура Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941—июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / Ин-т истории партии при ЦК КП Белоруссии — филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Минск: Беларусь, 1983. — 765 с. Партызанская брыгада 1-я Асіповіцкая // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская савецкая энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л.карт.: іл. — С. 398—399.

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе Катэгорыя:Гісторыя Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Бабруйскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыя Чэрвеньскага раёна