Усходні Таўр, Армянскі Таўр — усходняя частка гор Таўр, у Турцыі. Працягласць каля 600 км. Вышыня да 3090 м (г. Нурухак).
Уключае хрыбты Ахыр, Энгізек, Маладая, Эргані, Нурхак, Хачрэш. Складзены з метамарфічных вывергнутых і асадкавых парод (вапнякі, пясчанікі). Развіты карст. Горы прарэзаны цяснінамі рэк Джэйхан, Еўфрат, Тыгр.
На паўночных сухіх схілах і ў ніжнім поясе — паўпустыні, вышэй — горны стэп. На паўднёвых, больш вільготных схілах — зараснікі тыпу маквісу, вышэй — дубовыя паркавыя лясы, рэдкалессе з фісташніку і ядлоўцу, горны стэп і альпійскія лугі.
Па Бітліскім і Пазарджыкскім праходах пракладзены чыгункі і шаша.
Літаратура
Катэгорыя:Горы Турцыі Катэгорыя:Горныя хрыбты Армянскага нагор’я