Эфіопа-суданскі памежны канфлікт, таксама Аль-Фашакскі канфліктViewpoint: Why Ethiopia and Sudan have fallen out over al-FashagaSudan launches assault on Ethiopia after alleged executions — узброенае супрацьстаянне паміж Эфіопіяй і Суданам за кантроль над памежнымі тэрыторыямі паміж Суданам і эфіопскім рэгіёнам Тыграй.
Перадгісторыя У 1902 кіраваны Вялікабрытаніяй Судан і Эфіопская імперыя падпісалі дамову аб належнай дэмаркацыі мяжы, але дагавор пацярпеў няўдачу, паколькі некаторыя раёны ўздоўж граніцы засталіся неўрэгуляванымі. Як у дамове 1902 года, так і ў дамове больш позняй 1907 года міжнародная мяжа праходзіць на ўсход, што азначае, што зямля аль-Фашака з’яўляецца суданскай, але эфіопы ўжо засялілі гэтую тэрыторыю і ўжо апрацоўвалі яе, плацячы падаткі эфіопскаму ўраду.
Пасля эрытрэйска-эфіопскай вайны 1998—2000 гг. Эфіопія і Судан пачалі доўгія бяздзейсныя перамовы аб дакладным месцазнаходжанні сваёй мяжы працягласцю 744 км (462 мілі). Самы складаны раён дагавора — аль-Фашака.
У 2008 годзе яны прыйшлі да кампрамісу. Эфіопія пагадзілася з тым, каб спрэчны край адыйшоў да Судана, але эфіопам па-ранейшаму будзе дазволена жыць там без перашкод.
Пасля таго, як у 2018 годзе Народны фронт вызвалення Тыграя (НФВТ) быў адхілены ад улады, лідары народа амхары асудзілі дамову як сакрэтную ўгоду і заявілі, што пры яе заключэнні з імі не кансультаваліся належным чынам.
5 снежня 2020 года ўзброеныя сілы Судана занялі спрэчныя сельскагаспадарчыя тэрыторыі ў раёне Аль-Фашака на мяжы з рэгіёнам Тыграй, дзе з пачатку лістапада разгарэліся баявыя дзеянні паміж эфіопскай федэральнай арміяй і апалчэннем НФВТ"Sudanese Military Enters Disputed Lands Neighboring Tigray Region", By Naba Mohiedeen, voanews.com. December 05, 2020.. З 1990-х гадоў раён Аль-Фашака, які з’яўляўся тэрыторыяй суданскай правінцыі Гедарэф, знаходзіўся пад кантролем эфіопскіх апалчэнцаў і перасяленцаў.
12 снежня следчая камісія па надзвычайнаму становішчу і федэральны парламент абвінавацілі суданскае войска ў нападах на мірнае насельніцтва ў рэгіёне Тыграй у выніку змовы з НФВТ"Board accuses Sudanese forces of conspiring with TPLF to kill civilians", By Yonas Abiye, thereporterethiopia.com. 12 December 2020..
Храналогія канфлікту 2020 15 снежня — падчас патрулявання на мяжы Судана і рэгіёну Тыграй, суданскія вайскоўцы падвергліся нападу салдат УС Эфіопіі і амхарскіх апалчэнцаў, у выніку чаго некалькі суданскіх афіцэраў былі забіты і параненыSudan officers ambushed by Ethiopian forces. У выніку абстрэлу са стралковай зброі і артылерыйскага ўдару эфіопскай арміі і рэгіянальнага апалчэння загінулі 4 суданскіх вайскоўцаў, 27 атрымалі раненніBurhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border . 17 снежня — старшыня суверэннага савета Судана Абдэль Фатах аль-Бурхан і некалькі суданскіх генералаў наведалі базы суданскіх войскаў, размешчаных на мяжы з Эфіопіяй, з мэтай праверкі іх боегатоўнасціBurhan inspects sudanese troops deployed on ethiopian border . Абдэль Фатах аль-Бурхан заявіў, што суданская армія гатова абараніць памежныя гарады ад магчымых нападаў. Ужо на наступны дзень камандаванне суданскай арміі заявіла, што «не аддасць ні пядзі суданскай зямлі на мяжы з Эфіопіяй». Таксама на граніцу былі накіраваны дадатковыя суданскія войскі. 20 снежня — офіс прэм’ер-міністра Судана апублікаваў заяву аб тым, што перамовы аб дэмаркацыі мяжы з Эфіопіяй пройдуць 22 снежня. 21 снежня — у раёне Абу-Тэйур адбылося сутыкненне паміж суданскай арміяй і эфіопскімі праўрадавымі сіламі, у выніку чаго 1 суданскі салдат быў забіты. 22 снежня — суданская армія заняла тры памежныя гарады і раён Хуршыд, якія знаходзіліся да гэтага пад кантролем эфіопскага апалчэння. Адначасова прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі выказаў надзею на хуткае мірнае ўрэгуляванне памежнага канфлікту з Суданам пасля безвыніковых перамоваў аб дэмаркацыі мяжы ў Хартуме . 24 снежня — узброеныя сілы Эфіопіі і рэгіянальнае эфіопскае апалчэнне атакавалі пазіцыі суданскай арміі на мяжы, выкарыстаўшы цяжкую артылерыюЭфиопские военные провели масштабную атаку против армии Судана. 25 снежня — на мяжу былі перакінуты дадатковыя часці УС Эфіопіі, эфіопская баявая авіяцыя правяла трэніровачныя палёты на мяжы з суданскім рэгіёнам Гедарэф . 26 снежня — міністр інфармацыі Судана Фейсал Махамед Салех абвінаваціў эфіопскую армію ў новых нападах на суданскую тэрыторыю. Суданскія СМІ паведамілі, што эфіопскія апалчэнцы разгарнулі ўздоўж суданскай мяжы артылерыю і бронетранспарцёры. У гэты ж дзень суданская армія ўзяла пад свой кантроль 11 населеных пунктаў у спрэчным раёне Курайша, якія раней былі занятыя эфіопскім апалчэннем . 29 снежня — ва ўрадзе Эфіопіі заявілі, што эфіопскія ўлады маюць намер актывізаваць свае намаганні па мірным урэгуляванні памежнай спрэчкі з Суданам. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Эфіопіі Дзіна Муфці заявіў, што эфіопская армія будзе вымушана пачаць контрнаступленне, калі Судан не спыніць сваё прасоўванне ў раёне Аль-Фашака. 30 снежня — камандаванне суданскай арміі заявіла, што пад кантроль Судана перайшло больш за 80 працэнтаў тэрыторыі спрэчнага раёна Аль-Фашака. 31 снежня — міністр замежных спраў Судана Амар Камар ад-Дзін заявіў, што Судан узяў пад свой кантроль усе межы і спрэчныя тэрыторыі з Эфіопіяй.
2021 5 студзеня — узброеныя сілы Судана адбілі два напада эфіопскай арміі, а падраздзяленне дэсантнікаў суданскай арміі захапіла ў палон 1 эфіопскага салдата . 6 студзеня — прадстаўнік МЗС Эфіопіі абвінаваціў армію Судана ва ўзброеных нападах на эфіопскае мірнае насельніцтва ў раёне Аль-Фашака з выкарыстаннем буйнакаліберных кулямётаў і браніраваных аўтамабіляў. 7 студзеня — суданскія крыніцы паведамілі аб паланенні аднаго эфіопскага ваеннага. 11 студзеня — эфіопскія апалчэнцы, паводле заявы Судана, напалі на памежны суданскі пасёлак Альгіраіш, у выніку чаго загінулі 6 мірных жыхароўSudan: 6 killed on Ethiopia border. 12 студзеня — прэс-служба МЗС Эфіопіі абвінаваціла Судан ў парушэнні дзяржаўнай мяжы ЭфіопііEthiopia accuses Sudan of breaching border. У адказ на гэта эфіопы перакінулі да мяжы ЗРГК Панцыр-С1Эфиопия перебрасывает «Панцири» к границе с Суданом . 13 студзеня — верталёт ВПС Судана, што ўзляцеў з аэрадрома «Вад-Зайд» у рэгіёне Гедарэф, пацярпеў крушэнне на мяжы з Эфіопіяй, усе тры члены экіпажа выжыліSudanese helicopter crashes near Ethiopian border. Адначасова эфіопскі самалёт парушыў паветраную прастору суседняй дзяржавыSudanese helicopter crashes near Ethiopian border. 14 студзеня — па заяве суданскіх крыніц, у прыгранічнай паласе эфіопскія апалчэнцы пры нявысветленых абставінах забілі аднаго суданскага жыхара. Яшчэ тры чалавека былі імі арыштаваныEthiopian forces kill Sudanese citizen, arrest 3 others at border area. 17 студзеня — эфіопская армія вызваліла васьмярых суданскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў палоне са снежняEthiopia accuses Sudan of breaching border. 24 студзеня — на мяжы дзвюх краін эфіопскія сілы абстралялі з мінамётаў суданскі ваенны патрульSudanese patrol shelled by Ethiopian forces: Report. 28 студзеня — стала вядома, што Эфіопія перакінула цяжкае ўзбраенне на спрэчную тэрыторыю. Армія краіны разгарнула ўзбраенне, уключаючы танкі і зенітныя батарэі, у памежным раёнеEthiopia Moves Artillery to Sudanese Border After Deadly Clashes // Blomberg, 28 января 2021. 30 студзеня — паведамлялася, што загінулі яшчэ трое мірных суданцаў. 9 лютага — падраздзяленне 17-й дывізіі суданскай арміі патрапіла ў засаду эфіопскіх апалчэнцаў у раёне Джэбель-Халава паміж штатамі Сенар і Гедарэф, падчас чаго быў забіты 1 афіцэр суданскай армііSudanse army officer killed in new attack by Ethiopian troops . 11 лютага — салдаты суданскай арміі ўсталявалі кантроль над 50 тысячамі акраў сельскагаспадарчых угоддзяў на мяжы з Эфіопіяй пасля сутыкнення з эфіопскімі апалчэнцаміSudanese army, Ethiopian militia clash again on border area . 23 лютага — апалчэнцы з рэгіёну Амхара ўжылі зброю і адабралі ў суданскіх фермераў у раёне Аль-Фашака тысячу мяшкоў кукурузыEthiopian army-backed militias carry out fresh attacks on Sudanese farmers . 26 лютага — эфіопскія апалчэнцы выкралі двух суданскіх фермераў у памежным раёнеEthiopian militiamen abduct two Sudanese farmers in fresh cross border raid . 28 лютага — падраздзяленні суданскай арміі выціснулі эфіопскіх апалчэнцаў з памежных сельскагаспадарчых раёнаў Абера і ТадаліSudanese army chases Ethiopian militia out of border area . 2 сакавіка — суданскія войскі ўступілі ў жорсткія сутыкненні з эфіопскімі апалчэнцамі ў раёне БерхтаSudanese troops inch closer to Ethiopian militiamen stronghold . 23 сакавіка — урад Судана паведаміў аб прапанове Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ажыццявіць пасрэдніцкія функцыі ў эфіопа-суданскіх перамовах аб памежным крызісе ў раёне Аль-ФашакаSudan unveils UAE initiative to end tensions with Ethiopia - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan . 24 сакавіка — адбылося боесутыкненне паміж суданскімі войскамі з эфіопскімі апалчэнцамі ў памежным раёне БасіндаSudanese forces repel cross-border incursion by Ethiopian militiamen - Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan . 29 сакавіка — суданскія вайскоўцы выявілі на тэрыторыі запаведніка Дзіндэр эфіопскіх апалчэнцаў, якія спрабавалі замяніць існуючыя памежныя знакіSudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan . Адбылося боесутыкненне з удзелам 200 эфіопаў і невядомай колькасці салдат суданскай арміі, загінулі 2 чалавекі — 1 салдат арміі Судана і 1 эфіопскі апалчэнецSudan aborted Ethiopian attempt to tamper with border markers- Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan . 3 красавіка — Судан зачыніў памежны пераход Галабат-Метэма з Эфіопіяй. Два дні таму эфіопскія апалчэнцы напалі на суданскіх мытнікаў у прысутнасці эфіопскіх вайскоўцаў . 8 красавіка — Валід Ахмад аль-Саджан, камандуючы 5-й суданскай брыгадай у Ум-Баракіт, што яны адваявалі 95% спрэчнага рэгіёну Аль-Фашага.. 13 красавіка — Судан вызваліў 61 захопленага эфіопскага салдата і перадаў іх ураду Эфіопіі праз памежны пераход Галабат. 23 ліпеня — ў раёне Галабата і Метэмы трое дзяцей з племя фелата былі выкрадзены эфіопскімі апалчэнцамі . Пазней яны схапілі капітана Узброеных сіл Судана Бааха ад-Дзін Юсэфа, камандуючага ваеннай акругай Галабат. Паланенне афіцэра здарылася падчас пагоні за выкрадальнікамі дзяцей. 24 ліпеня — Судан зноў зачыніў памежны пераход Галабат з Эфіопіяй. 25 верасня — эфіопы паспрабавалі захапіць раён Ум-Баракіт. Атака была паспяхова адлюстравана суданскімі сілавікамі. 27 лістапада — шэсць суданскіх салдат былі забіты ў выніку нападу эфіопскіх войскаў у раёне Аль-ФашакаSix Sudanese soldiers killed in Ethiopian attack, Sudan military says. 15 снежня — Судан абвясціў аб поўным кантролі над спрэчнымі тэрыторыямі.
2022 24 жніўня — на мяжы ВПС Эфіопіі збілі самалёт, які меркавана вёз зброю для НФВТ. Суданскія афіцыйныя асобы адмаўлялі сваю датычнасць да інцыдэнту.
Гл. таксама Судана-эфіопскія адносіны Эфіопа-эрытрэйскі пагранічны канфлікт
Катэгорыя:Войны Эфіопіі Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Войны Судана Катэгорыя:Памежныя канфлікты Катэгорыя:Канфлікты 2020 года Катэгорыя:Канфлікты 2021 года