Кацярына Васілеўна Пятро́ва ( — ) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958).
Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Алатыр (адміністрацыйны цэнтр Алатырскага раёна Чувашыі). У 1929 годзе скончыла Казанскі фармацэўтычны тэхнікум і працавала загадчыцай аптэкіИстория кафедры фармакологии и токсикологии // Афіцыйны сайт ВДАВМ Казанскага ветэрынарнага інстытута. У 1934 годзе скончыла Казанскі ветэрынарны інстытут. Працавала ў ім у 1935—1937 і 1938—1940 гадах асістэнтам кафедры фармакалогііВучоныя Беларусі. Пятрова, Кацярына Васілеўна (доктар ветэрынарных навук; 1904—1985).. У 1937—1938 і 1940—1941 гадах на кафедры фармакалогіі і таксікалогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. З 1941 года К. В. Пятрова працавала ветэрынарным урачом у калгасе, у 1944—1946 гадах — дацэнт кафедры фармакалогіі Куйбышаўскага медыцынскага інстытута. У 1946—1973 гадах на пасадзе загадчыка кафедры фармакалогіі і таксікалогіі.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па фармакалогіі і таксікалогіі лекавых рэчываў, больш за 60 артыкулаў. Пад кіраўніцтвам К. В. Пятровай падрыхтаваны 4 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі.
Сярод апублікаванага: Влияние тиаргена на организм при лечении бабезиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария, 1953, № 9; Форамокология гемоспоридина и его применение при бабезиеллозе крупного рогатого скота // Протозойные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1955.
На працягу 12 гадоў абіралася дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
Узнагароды Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Граматы мясцовых органаў улады
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі. Пятрова, Кацярына Васілеўна (доктар ветэрынарных навук; 1904—1985). // Нацыянальная бібліятэка Беларусі История кафедры фармакологии и токсикологии // Афіцыйны сайт ВДАВМ Петрова Екатерина Васильевна // Чувашская энциклопедия
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Самары Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў