Даяна Рос (, поўнае імя Даян Эрнесцін Эрл Рос, ; нар. г., , Мічыган, ЗША) — амерыканская спявачка (соўл, рытм-н-блюз, поп, дыска, джаз, рок-н-рол), аўтар песень, актрыса, музычны прадзюсар. У 1960-х гадах удзельніца гурта «The Supremes». У пачатку 1970-х гг. пачала сольную кар’еру. Неаднаразова намінавалася на прэміі «Грэмі», «Оскар», «Залаты глобус», American Music Awards, «BAFTA» і інш.

Рос адна з нямногіх, хто мае 2 зоркі на галівудскай «Алеі славы» (адна — за сольную кар’еру, другая — за кар’еру ў складзе «The Supremes»).

Выконвала OST да мультфільма «Зямля да пачатку часоў»

За ўсю сваю музычную кар’еру запісала 57 студыйных альбомаў і прадала больш за 150 мільёнаў дыскаў па ўсім свеце. У 1999 годзе музычны канал VH1 занёс Даяна Рос у спіс 100 найвялікшых жанчын у рок-н-рол, змясціўшы яе пад № 38 (гурт The Supremes значыўся пад № 16). У 2005 годзе часопіс «Rolling Stone» уключыў Даяну Рос разам з гуртом «The Supremes» у лік 100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў пад № 97.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Diana Ross (1970) Everything Is Everything (1970) Surrender (1971) Touch Me in the Morning (1973) Diana & Marvin (з Марвінам Гэям) (1973) Last Time I Saw Him (1973) Diana Ross (1976) Baby It’s Me (1977) Ross (1978) The Boss (1979) Diana (1980) Why Do Fools Fall in Love (1981) Silk Electric (1982) Ross (1983) Swept Away (1984) Eaten Alive (1985) Red Hot Rhythm & Blues (1987) Workin’ Overtime (1989) The Force Behind the Power (1991) A Very Special Season (1994) Take Me Higher (1995) Every Day Is a New Day (1999) Blue (2006) I Love You (2006) Diana Ross Sings Songs from The Wiz (2015) Thank You (2021)

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Музычныя прадзюсары ЗША Катэгорыя:Актрысы ЗША Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Галівудская алея славы Катэгорыя:Выканаўцы RCA Records Катэгорыя:Поп-вакалісты