Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — рымска-каталіцкі мураваны храм у вёсцы Рандзілаўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Парафія створана ў XVII ст., сённяшні касцёл пабудаваны і кансэкраваны ў 1822 годзе .
Пасля Другой сусветнай вайны была зачынена савецкімі ўладамі. Будынак быў перароблены ў магазін, пазнея выкарыстоўваўся як склад, а пасля ўвогуле пуставаў.
У 1989 годзе мясцовым вернікам удалося вярнуць касцёл, які быў адбудаваны ў 1992 годзеГадавіну вяртання святыні адзначылі з удзелам біскупа Юзафа Станеўскага вернікі Рандзілаўшчыны.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Рандзілаўшчына Катэгорыя:1822 год у Беларусі