Царква Раства Хрыстова — помнік архітэктуры XIX ст. у Віцебску. Знаходзілася ў прадмесці Заручаўі, на Раства-Набярэжнай вуліцы. Твор архітэктуры класіцызму. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Гісторыя

Драўляная царква Раства Багародзіцы заснавана ў XVII—XVIII стагоддзях.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) царква працягвала дзейнічаць. У 1810 годзе на месцы драўлянай збудавана мураваная царкву, якую 1 кастрычніка асвяціў полацкі архіепіскап Ян Красоўскі.

У 1839 годзе ўлады Расійскай імперыі гвалтоўна адабралі царкву ў Святога Прастола і перадалі яе Маскоўскаму патрыярхату. У другой палове XIX ст. да царквы прыбудавалі званіцу ў маскоўскім стылі. У пачатку XX ст. купал-баню замянілі на цыбуліну.

У Другую сусветную вайну царква пацярпела. Да 1950 года савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Царква мела крыжова-купальны план. На сяродкрыжжам узвышаўся купал.

Унутраныя памеры царквы: даўжыня каля 15,5 метраў, шырыня — каля 11.

Галерэя

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Віцебск Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Віцебска Спаская, Віцебск Катэгорыя:Зніклі ў 1940-я гады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай Катэгорыя:1810 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебска Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Віцебску Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Беларусі