Міхаіл Паўлавіч Батура (нар. , в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў тэхнічных і арганізацыйных сістэмах. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2004). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (г. Масква).

Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1975).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1975; у 1987—1995 — дэкан факультэта аўтаматызацыі кіравання, у 1995—1998 — дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, з 1998 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1999 — першы прарэктар, у 2000—2018 — рэктар, загадчык лабараторыі «Новыя навучальныя тэхналогіі»).

Навуковыя інтарэсы: матэматычныя метады аптымальнага кіравання, аналізу і сінтэзу нелінейных стахастычных дыскрэтных сістэм кіравання.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандра Лукашэнкі У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года Міхаіл Батура стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет абвінаваціў Батуру ў «адлічэнні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля выбараў у снежні 2010 года».Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012.

Узнагароды і прэміі Званні «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011), «Мінчанін года» (2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000) і інш.

Літаратура Батура Михаил Павлович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 51—70.

Батура Михаил Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 219.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэктары БДУІР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэканы факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР