Шклоўская ваенна-аператыўная група (Шклоўская ВАП, Ваенна-аператыўная група пры Шклоўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў жніўні 1943 года на базе 1-га, 5-га, 10-га, 15-га, 20-га, 25-га, 40-га партызанскіх атрадаў партызанскай брыгады «Чэкіст». У верасні 1943 года быў створаны 60-ы партызанскі атрад, у кастрычніку — 31-ы. У снежні 1943 года 15-ы і 40-ы атрады былі перададзены 8-й партызанскай брыгадзе.

29 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2617 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне Кіраўніцтва ваенна-аператыўнай групай ажыццяўлялі сакратары падпольнага РК КП(б)Б Фёдар Іванавіч Букштынаў, А. У. Бай.

Камандзір Герасім Аляксеевіч Кірпіч.

Начальнік штаба Р. М. Севасцьянаў.

Гл. таксама Прыганінскі бой

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Гісторыя Магілёўскай вобласці