«Запой» () — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Томаса Вінтэрберга. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Мадс Мікельсен, Томас Бо Ларсен, Ларс Рантэ, Магнус Міланг, Марыя Боневі, Сусе Вольд.

Фільм быў узнагароджаны 4 «Еўрапейскімі кінапрэміямі», у тым ліку за найлепшы фільм, а таксама Оскарам за найлепшы фільм на замежнай мове.

Сюжэт Марцін, Томі, Петэр і Нікалай — выкладчыкі ў школе невялікага дацкага гарадка. Усе чацвёра стаміліся ад руціны і змірыліся з тым, што нічога значнага ў іх жыццях ужо не адбудзецца. Аднойчы яны сустракаюцца ў рэстаране, каб адзначыць саракагоддзе Нікалая — самага паспяховага з іх — келіхам добрага шампанскага і лыжкай чорнай ікры з гарэлкай. Юбіляр забаўляе сяброў навуковай тэорыяй нарвежскага вучонага Фіна Скэрдэруда: чалавеку ад нараджэння не хапае крышачку алкаголю ў крыві. Калі штодня папаўняць гэты недахоп парай келіхаў віна, павысіцца і ўзровень шчасця, не кажучы пра эфектыўнасць у працы і сямейным жыцці. Нядоўга думаючы, прыяцелі вырашаюць правесці эксперымент — штодня выпіваць і весці назіранні за сабой. І спачатку ідэя Скэрдэруда бліскуча пацвярджаецца.

Акцёрскі склад

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 49 кінаўзнагародамі і яшчэ 73 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2020 года Катэгорыя:Фільмы Даніі 2020 года Катэгорыя:Фільмы Швецыі 2020 года Катэгорыя:Фільмы Нідэрландаў 2020 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Даніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швецыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Нідэрландаў Катэгорыя:Фільмы на дацкай мове Катэгорыя:Фільмы Томаса Вінтэрберга Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове Катэгорыя:Фільмы пра Данію