Іван Дзянісавіч Прахарэ́нка ( — ) — вучоны, доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вышамір (сучасны аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў сямігадовую школу, на рабфаку. У 1939 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута і ў 1939—1941 гадах працаваў настаўнікам у Гарадзецкай сярэдняй школе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны на Бранскім, Цэнтральным, Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах СПА. У канцы вайны быў палітработнікам палітаддзела корпуса СПА. У 1948—1953 гадах чытаў лекцыі на ракетным палігоне Капусцін Яр і ў ЦКБ акадэміка С. П. Каралёва. У 1953—1956 гадах навучаўся ў ад’юнктуры кафедры палітычнай эканоміі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна і ў 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1957 года выкладаў у Мінскім вышэйшым інжынерным зенітным ракетным вучылішчы супрацьпаветранай абароны. У жніўні 1973 года быў звольнены ў запас і пачаў працу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры палітычнай эканоміі. З 1993 года І. Д. Прахарэнка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці (загадчык кафедры эканомікі і фінансаў).
Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 250 прац па праблемах эканамічнай тэорыі, развіцця эканамічнай сістэмы грамадства, фарміравання структуры і функцыявання сусветнай гаспадаркі і методыцы выкладання.
Сярод апублікаванага: Развитие социалистических производственных отношений. — М.: Мысль, 1972; Социалистические производственные отношения и закон соответствия. — Мн., 1969; Духовное производство при социализме: Политико-экономический аспект / Иван Денисович Прохоренко, Самвел Вазгенович Курегян. — Мн.: Университетское, 1987; Практикум по курсу «Экономическая теория». — Мн.: Академия управления при Президенте РБ, 1996; Азиатский способ производства и Азиатский социализм. — М.: Изд. Дом, 1993 (разам з С. В. Курэганам).
Узнагароды і званні 2 ордэны Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972)
Літаратура
Спасылкі Прохоренко Иван Денисович // Партал ЭКОНОМИКА.BY Прохоренко Иван Денисович // Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў