«AllMovie» () — амерыканская інтэрнэт-база даных і вэб-сайт пра кінематограф, тэлепраграмы, біяграфіі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў і іншых спецыялістаў кінематографа.

Гісторыя Сайт «All-Movie» Guide быў заснаваны ў 1994 годзе як дадатак да праекта «All-Music Guide», прысвечанага музычным запісам. У новай базе даных былі сабраныя падрабязныя звесткі пра фільмы, уключаючы асноўныя выходныя даныя, акцёрскі склад, інфармацыю аб здымачных групах і вытворчых кампаніях. Ліцэнзію на выкарыстанне базы набыло больш за 10000 розных фірмаў, пачынаючы ад кінадыстрыб’ютараў і заканчваючы вэб-сайтамі і пунктамі рознічнага продажу.

У канцы 2007 года кампанію All Media Guide, уладальніка сайтаў «AllMusic», «AllMedia» і «AllGame», набыла «Macrovision» (пазней Rovi Corporation) за $ 102 млн ($ 72 млн выплачана адразу, астатнія 30 млн — на працягу наступнага года). З 2011 па 2013 гады доступ да баз ажыццяўляўся праз агульны сайт AllRovi.com.

У жніўні 2013 года «AllMovie» разам з «AllMusic» і «AllGame» былі набыты амерыканскай кампаніяй «All Media Network, LLC».

16 красавіка 2015 года «Blinkx Plc» набыла «All Media Network» і правяла рэбрэндынг вэб-сайта пад новым уніфікаваным банэрам .

Офісы «AllMovie» знаходзяцца ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, і ў Эн-Арбар, штат Мічыган, ЗША.

Апісанне База даных «AllMovie» з’яўляецца ўсёабдымнай і ўключае асноўную інфармацыю пра аўдыёвізуальныя прадукты, выканальніцкія і вытворчыя даныя, сінопсісы, прафесійныя агляды, біяграфіі, спасылкі паміж данымі. Яна прапануе значную колькасць функцый і паслуг, даступных кожнаму карыстальніку, які наведвае вэб-сайт.

Гл. таксама Internet Broadway Database (IBDb) Internet Movie Database (IMDb) Korean Movie Database (KMDb) Danish Film Database (DFDb) Swedish Film Database (SFDb) Adult Film Database (AFDb) Elonet Lortel Archives Box Office Mojo Rotten Tomatoes

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Базы даных фільмаў у Інтэрнэце Катэгорыя:Кінематограф ЗША Катэгорыя:Кінасайты