Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Століне, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1980 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптары С. Селіханаў, В. Паляйчук, архітэктар Ю. Казакоў.
Апісанне Аагульная вышыня помніка складае 10,3 м, фігуры — 6,2 м. На гарызантальна развітым ступеньчатым стылабаце — трыбуна і ссунуты ўлева пастамент з ружовага граніту з бронзавай скульптурай У. І. Леніна. Размашысты, энергічны крок, расхінутае ветрам паліто перадаюць імклівасць, парыў. Дынаміку руху падкрэсліваюць глыбокія складкі паліто, асіметрычна зрэзаная грань пастамента. У агульную кампазіцыю помпіка ўключана невялікая, выкладзеная шэрымі бетоннымі плітамі плошча, з трох бакоў абмежаваная гарадскім паркам і скверам, чацвёртым з’арыентавана да вул. Савецкай. Помнік — кампазіцыйна-мастацкі цэнтр плошчы.
Літаратура
Катэгорыя:1980 год у Беларусі Катэгорыя:Славутасці Століна Катэгорыя:Помнікі Леніну Катэгорыя:Творы Сяргея Селіханава Катэгорыя:Творы Васіля Палійчука Катэгорыя:Помнікі Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Казакова