Палёты смерці (; ) — форма пазасудовай расправы над праціўнікамі ваеннага рэжыму ў Аргенціне ў перыяд «бруднай вайны» ў 1970-х гадах.

Перад «палётам смерці» чалавека пры дапамозе барбітуратаў прыводзілі ў стан непрытомнасці. Затым яго апускалі на борт самалёта ці верталёта і скідалі з вышыні ў ваду — у раку Ла-Плата ці ў Атлантычны акіян. Некаторыя падрабязнасці гэтых распраў сталі вядомы ад былога афіцэра ВМС Аргенціны Адольфа Сілінга, у 2005 годзе прысуджанага ў Іспаніі да 64 гадоў турэмнага зняволення. Сілінга ўдзельнічаў у двух «палётах смерці», ахвярамі якіх сталі 30 чалавек. Паводле яго сведчання, у 1977—1978 гадах было праведзена 180—200 «палётаў смерці»Grim account of Argentine deaths // [BBC News, 20.01.2005. Гэта атрымала адлюстраванне ў мастацкім фільме «Гараж „Алімпа“». Аналагічным чынам у Чылі былі забіты па меншай меры 120 (колькасць, агучаная прэзідэнтам Рыкарда Лагасам у 2001 годзе) апанентаў дыктатуры Аўгуста Піначэта, у чым прызнаваўся і пілот асабістага верталёта дыктатара.

Падобная форма расправы яшчэ да гэтага практыкавалася французскімі войскамі ў перыяд Алжырскай вайны (падчас «Бітвы за Алжыр» у 1957 годзе)Des guerres d’Indochine et d’Algérie aux dictatures d’Amérique latine, interview with Marie-Monique Robin, author of Escadrons de la mort, école française (Paris: La Découvert Poche/Essais no 268, 2008Prise de tête Marcel Bigeard, un soldat propre? // L’Humanité, 24.06.2000. Пасля практыка актыўна ўжывалася талібамі падчас грамадзянскай вайны ў Афганістане, толькі ў гэтым выпадку ахвяра кідалі проста на зямлю і пры ўдалым збегу абставін чалавек мог застацца ў жывых.

Існуюць таксама сцвярджэнні аб тым, што выпадкі скідання палонных салдат праціўніка з верталёта мелі месца ў войсках ЗША і іх саюзнікаў падчас В’етнамскай вайны. Гэта атрымала адлюстраванне ў мастацкім фільме «Блакітны гром» і аўстралійскім тэлесерыяле «В’етнам, да запатрабавання».

Літаратура Austin J. L. «We have never been civilized: Torture and the Materiality of World Political Binaries.» // European Journal of International Relations, 2015. doi:10.1177/1354066115616466 Fremigacci J. La vérité sur la grande révolte de Madagascar // L'Histoire, n° 318, March 2007 Verbitsky H. El vuelo. — Buenos Aires: Planeta / Espejo de la Argentina, 1995. ISBN 950-742-608-6

Спасылкі Argentina holds 'death flights' trial . — video report by Al Jazeera America. November 29, 2012.

Катэгорыя:Ваенныя злачынствы Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Гісторыя Аргенціны Катэгорыя:Алжырская вайна Катэгорыя:Брудная вайна