Артур Удрыс (нар. , , Латвія) — беларускі валейбаліст, дыяганальны нападаючы французскага клуба «Тур».
Біяграфія Пасля разводу бацькоў ён разам з мамай пераехаў у Беларусь, дзе ў 10-гадовым узросце пачаў займацца валейболам. З 2009 па 2013 гады гуляў за мінскі клуб «Будаўнік» і разам з ім стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі.
Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Артур Удрыс актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісаў ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіў у Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. 17 жніўня падпісаў калектыўны ліст у федэрацыю валейбола Беларусі аб спыненні выступленняў за нацыянальную каманду, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні народа.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па валейболе сярод клубных каманд: 2018 Чэмпіён Беларусі (8): 2010, 2011, 2012, 2013 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2014 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2010, 2011, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2019
Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Валейбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Будаўніка» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Шахцёра» Салігорск (валейбол) Катэгорыя:Ігракі АЗС Чэнстахова Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па валейболе Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Крыстала» Варонеж Катэгорыя:Ігракі «Факела» Новы Урэнгой (валейбол) Катэгорыя:Ігракі ПАОК Салонікі Катэгорыя:Ігракі «Атырау» (валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Тура» (валейбол)