Мікалай Іванавіч Рош (, с. Дунаеўка Прыазоўскага раёна Запарожскай вобласці — , ) — беларускі савецкі партыйны, прафсаюзны і гаспадарчы дзеяч, ганаровы грамадзянін горада ПінскаГанаровыя грамадзяне Пінска .
Біяграфія Нарадзіўся ў 1933 годзе ў Запарожскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1951 годзе фрэзероўшчыкам на заводзе.
У лістападзе 1952 быў прызваны на вайсковую службу, якую праходзіў у горадзе Пінск у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ СССР. Пасля заканчэння школы матарыстаў застаўся ў атрадзе даслужваць свой тэрмін інструктарам. Падчас службы на флоце ў 1956 годзе ўступіў у шэрагі КПСС.
Пасоя дэмабілізацыі застаўся ў Пінску, уладкаваўся на работу матарыстам-рулявым на Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод. Завочна скончыў індустрыяльны тэхнікум, за час працы на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе (1957—1961) быў механікам, пасля інжынерам. З моманту адкрыцця ў Пінску філіяла Ленінградскага інстытута воднага транспарту (ЛІВТ) у ліку першых паступіў туды на вучобу.
У 1962 годзе быў вылучан на партыйную працу — інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Пінскага гаркама КПБ. Ужо праз год стаў загадчыкам гэтым аддзелам, а ў лістападзе 1965 пераведзены на пасаду другога сакратара Пінскага гаркама КПБ. У жніўні 1970 паступіў на вучобу ў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, пасля заканчэння якой стаў працаваць інструктарам Брэсцкага абласнога камітэта КПБ. Вясной 1973 года прызначаны загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзелам Брэсцкага абласнога камітэта КПБ.
З жніўня 1975 года — першы сакратар Пінскага гаркама КПБ.
У 1985—1997 гадах — Першы намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь у Мінску.
У 1992—1997 гадах — Старшыня камісіі па пытаннях Чарнобыльскай катастрофы пры Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў.
У 2003 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Пінска» за вялікія заслугі перад горадам Пінскам і значны асабісты ўклад у яго сацыяльна-эканамічнае развіццё.
У 1980—1989 гадах абіраўся членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10—11 скліканняў. Абіраўся дэлегатам XXVIII, XXIX, XXXX з’ездаў КПБ, членам ЦК КПБ.
Узнагароды За працоўныя заслугі ўзнагароджаны: Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1968); Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1983); ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; медалём «За доблесную працу»; Ганаровы грамадзянін горада Пінска (2003).
Літаратура Долготович Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник. — Мн., 2008. — С. 59.
Спасылкі Ганаровыя грамадзяне Пінска. .
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары Пінскага гаркама КПБ Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінска Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Беларусі