Глаўкацысціс (Glaucocystis) — род аднаклетачных і каланіяльных водарасцей, які належыць да старажытнага аддзела Glaucophyta.

Апісанне Клеткі і капоніі (з 2—4—6 клетак) сіне-зялёныя, авальвыя, з тонкай, часам патоўшчанай на полюсах абалонкай, свабодна плаваюць або прымацаваны да субстрату сліззю. Памер клетак 15—30X10—28 мкм, калоцій — да 26X63 мкм.

Глаўкацысціс — прыклад цеснага эндасімбіёзу двух арганізмаў — бясколернай і сіне-зялёнай водарасцей: ролю хларапласту ў клетках выконваюць шматлікія, авальныя або стужка-, чэрвепадобныя сіне-зялёныя водарасці (да 20). У апошнім выпадку стужкі збліжавы канцамі на процілеглых баках клетак. Клетачнае ядро адно, цэнтральнае. Запасное рэчыва — дробныя зярняты крухмалу, якія густа размешчаны ў цытаплазме.

Размнажэнне бясполае — аўтаспорамі (2—4), якія ператвараюцца ў даччыныя клеткі ўнутры матчынай абалонкі.

Пашырэнне У родзе адрозніваецца да 19 відаўAlgae Base . У азёрах Беларусі адзначаны , пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай і Заходняй Афрыцы.

Літаратура

Катэгорыя:Водарасці