Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская марская акадэмія» — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя 7 чэрвеня 1944 года ўтворана Адэскае вышэйшае мараходнае вучылішча. 29 мая 1958 года вучылішча перайменавана ў Адэскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча. 26 красавіка 1991 года яно ператворана ў Адэскую дзяржаўную марскую акадэмію. 21 верасня 2002 года акадэміі прысвоены статус нацыянальнай. 1 студзеня 2016 года акадэмію рэарганізавалі шляхам яе пераўтварэння ў Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская марская акадэмія».

Структура Інстытут навігацыі Інстытут марскіх перавозак і тэхналогій Інстытут інжынерыі Інстытут аўтаматыкі і электрамеханікі Інстытут марскога права і менеджмента Інстытут ваенна-марскіх сіл Азоўскі марскі інстытут у Марыупалі Дунайскі інстытут у Ізмаіле

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1944 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Універсітэты Адэсы