Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. , в. Сухопаль, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2024—2025).
Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008)Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 3 марта принял ряд кадровых решений // Капыльская раённая газета «Слава працы», 11 сакавіка 2016. .
Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе ў саўгасе «Ружанскі» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, куды быў прыняты на працу ў якасці начальніка мехатрада. У 2000 годзе ўзначаліў кіраванне калгасам імя Ленінскага камсамола, а праз два гады быў прызначаны дырэктарам ААТ «Жураўлінае» — аднаго з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці па вырошчванні збожжавых культур, рапсу і прадукцыі садаводства, вытворчасці свініны, малака, мяса буйной рагатай жывёлы.
З 2007 па 2011 год — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Мачулішчы“» Мінскага раёна, у 2011 годзе прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Агракамбінат „Мачулішчы“»", у склад якога ўваходзілі 23 прадпрыемствы.
У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, потым займаў розныя пасады ў Пружанскім райвыканкаме.
З 5 сакавіка 2016 да 29 ліпеня 2019 года ўзначальваў Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.
29 ліпеня 2019 года вызвалены ад пасады старшыні Капыльскага райвыканкама і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачагаУказ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2019 г. № 281 «Об А. К. Линевиче» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. . Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што спыніў свой выбар на кандыдатуры Анатоля Ліневіча, таму што ён працяглы час працаваў у сельскай гаспадарцы і добра ведае гэтую сферу. 28 лютага 2023 года быў вызвалены ад пасады памочніка ПрэзідэнтаУказ Президента Республики Беларусь от 28 февраля 2023 г. № 57 «Об А. К. Линевиче» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. і ўзгоднены на месца першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкамаАнатолий Линевич согласован на должность первого заместителя председателя Витебского облисполкома // Сайт Президента Республики Беларусь. .
27 чэрвеня 2024 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьЛіневіч узначаліць Мінсельгасхарч Беларусі. 4 сакавіка 2025 года пазбаўлены пасады.Назначения в состав Правительства
Узнагароды Узнагароджаны медалём прападобнага Серафіма Сароўскага РПЦ (2016)Сергей Лазовский. Торжество под золотым куполом // Слава працы № 83/2016 ад 29 кастрычніка 2016. , медалём праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай I ступені Слуцкай епархіі БПЦ (2018)Председатель Копыльского райисполкома награждён медалю праведной Софии, княгини Слуцкой // Слуцкая епархия, 25 лістапада 2018. , юбілейным медалём «» (2019)Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич удостоен юбилейной профсоюзной медали // Капыльская раённая газета «Слава працы», 10 ліпеня 2019. .
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці Катэгорыя:Намеснікі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Старшыні калгасаў