Вадзім Аляксандравіч Юрэвіч (, Асіповічы, Мінская губерня — , Нью-Ёрк, ЗША) — эпідэміёлаг, генерал медыцынскай службы, доктар медыцыны, прафесар.
Біяграфія Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Падчас Першай сусветнай вайны арганізоўваў медыцынскую і эвакуацыйную службу, працаваў у зоне Бухарскай эпідэміі тыфу (1916).
З першага дня Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да рэвалюцыянераў. Вёў перамовы з камандаваннем Петрапаўлаўскай крэпасці і пераканаў здаць крэпасць. Быў прызначаны грамадскім начальнікам горада (да ліпеня 1917 года). Падчас Грамадзянскай вайны працаваў лекарам у Белай арміі.
У 1920 годзе эміграваў у Канстанцінопаль. Жыў і працаваў у Празе, Парыжы (сярод іншага, у зоне эпідэмій у Індакітаі). У 1946 годзе пераехаў у ЗША.
Аўтар шэрагу навуковых прац. Жыў і памёр у Нью Ёрку. Пахаваны ў Джэксане (Нью-Джэрсі)Юрэвіч Вадзім Аляксандравіч (27.10.1872 — 26.02.1963)https://www.findagrave.com/memorial/93315708/vadim-alexandrovich-yurevich.
Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Чэхаславакіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Медыкі Францыі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Кіраўнікі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Начальнікі Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)