Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы» — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Гісторыя 29 верасня 2016 года адбылося першае ўзнагароджанне ордэнам кітайскага лідара Сі Цзіньпіна.
27 мая 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 184, паводле якога былі заснаваны новыя дзяржаўныя ўзнагароды.
Статут Ордэнам узнагароджваюцца: за выключныя заслугі ва ўмацаванні двухбаковых адносін з Рэспублікай Беларусь, аказанне ўсямернага садзейнічання ў яе сацыяльна-эканамічным развіцці і працвітанні; за вялікі асабісты ўклад ва ўстанаўленне дружбы і эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, інтэграцыю Рэспублікі Беларусь у міжнародныя структуры; у знак удзячнасці за актыўную міратворчую дзейнасць, гарманізацыю міжнацыянальных адносін, спонсарскую дзейнасць і правядзенне значных гуманітарных мерапрыемстваў на карысць чалавецтва, яднання і згоды ў сусветнай супольнасці.
Апісанне Ордэн ўяўляе сабой залацістую васьміканцовую зорку дыяметрам 71 мм на фоне разыходных серабрыстых прамянёў, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 38 мм, пакрыты белай і чырвонай эмаллю. У цэнтры круга размешчаны рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь з надпісам па акружнасці «За ўмацаванне міру і дружбы». Круг абрамлены борцікам у выглядзе двайнога вітага жгута. Паміж прамянямі васьміканцовай зоркі размешчаны брыльянты. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да прамавугольнай планкі памерам 45х11 мм, пакрытай чырвонай эмаллю, з надпісам «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы планкі размешчаны лаўровыя галіны. Планка пры дапамозе кольцаў мацуецца да ордэнскага ланцуга. Ланцуг складаецца з двух відаў звёнаў, якія чаргуюцца: 11 пазалочаных васьмігранных зорак дыяметрам 28 мм, выкананых у выглядзе васілька, і 10 прамавугольнікаў памерам 50х17 мм, пакрытых зялёнай і чырвонай эмаллю, з выявай нацыянальнага арнаменту.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.Ордэн «За ўмацаванне міру і дружбы».
Узнагароджанні №КраінаФотаІмяПасадаДата ўзнагароджання1цэнтр|135x135пксСі ЦзіньпінГенеральны сакратар ЦК КПКСтаршыня КНР29 верасня 2016
За ўмацаванне міру і дружбы Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе Катэгорыя:2017 год у Беларусі