Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1921 годзе ў будынку, дзе раней размяшчалася Адэскае імя імператара Мікалая I камерцыйнае вучылішча. У 1931 годзе ў СССР праводзілася крэдытная рэформа. У сувязі з гэтым Адэскі Інстытут народнай гаспадаркі быў рэарганізаваны ў крэдытна-эканамічны інстытут. У 1966 годзе ён быў рэарганізаваны ў Інстытут народнай гаспадаркі, які становіцца шырокапрофільным цэнтрам падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі эканамістаў для прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Па выніках акрэдытацыі ў 1993 годзе інстытут быў аднесены да вышэйшай, IV ступені акрэдытацыі.

Структура Эканомікі і ўпраўлення прадпрымальніцтвам Фінансаў і банкаўскай справы Менеджменту, уліку і інфармацыйных тэхналогій Міжнароднай эканомікі1

Спасылкі Афіцыйны сайт установы

Катэгорыя:1921 год ва Украіне Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Універсітэты Адэсы