Леў Міхайлавіч Шакун ( — Вучоныя Беларусі. Шакун, Леў Міхайлавіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства; 1926—1996)) — вучоны ў галіне мовазнаўства, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Браткава (сучасны аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942 па 20 ліпеня 1944 года ў партызанах, баец штаба 27-й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева. У 1950 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру. З 1953 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, пасаду загадчыка якой займаў у 1966—1992 гадах.

Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннем гісторыі і праблем развіцця беларускай літаратурнай мовы, словаўтварэння, праблем выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах. Вывучаў гісторыю беларускага мовазнаўства.

Сярод апублікаваных прац: Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы (1959); Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы (1960); Марфемны слоўнік беларускай мовы (1975, 2-е выданне 1985, разам з А. М. Багдановічам); Словаўтварэнне (Мінск: Вышэйшая школа, 1978); Гісторыя беларускага мовазнаўства (1995).

Узнагароды Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступеніПартизаны Беларуси // Специальный проект Издательского дома «Беларусь сегодня» и Национального архива Республики Беларусь Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985)Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года. Медаль Францыска СкарыныНашы выпускнікі. Шакун Леў Міхайлавіч (1926—1996) Ганаровыя граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, граматы міністэрстваў і рэктарата Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Медалі

Літаратура

Памяць і слава: Леў Міхайлавіч Шакун. Да 90-годдзя з дня нараджэння / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Прыгодзіч, М. Р. — Мн.: БДУ, 2016. — 214 с., (7) л. іл.

Спасылкі Прыгодзіч М. Р. Леў Міхайлавіч Шакун Вучоныя Беларусі. Шакун, Леў Міхайлавіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства; 1926—1996) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Нашы выпускнікі. Шакун Леў Міхайлавіч (1926—1996) // Філалагічны факультэт БДУ

Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны