Зоя Аляксандраўна Белая (, Глуск — , Масква) — заслужаная артыстка Расіі. Артыстка Маскоўскага тэатра аперэты.

Біяграфія У 1931 годзе бацькі пераехалі ў Маскву. Закончыла сярэднюю школу. У 1941—1943 гадах працавала ў эвакуацыйным шпіталі медсястрой. Потым вучылася ў студыі пры Маскоўскім тэатры аперэты.

Першая выканаўца галоўных роляў у многіх савецкіх аперэтах, стварыла запамінальныя жаночыя вобразы. Для яе спецыяльна пісалі вакальныя партыі кампазітары Ю. Мілюцін, Ц. Хрэннікаў, І. Дунаеўскі.

Літаратура Белая Зоя Аляксандраўна // Памяць. Гіст.-дакументальная хроніка Глускага р-на — Мн., 1999. — С. 565. Голубая мечта Зои Белой // Сандомирский Н. Отложенный портрет. — Мозырь, 2000. — С. 24. Матусевіч Т. Талент іскрысты і абаяльны (З. А. Белая) // Радзіма. — 1997. — 17 верасня. — С. 3.

Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы Расіі Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР