Генадзь Васілевіч Ра́тнікаў (, г. Ветка, Гомельская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1968).
Біяграфія Скончыў у 1958 годзе Мінскі педагагічны інстытут, у 1969—1972 гадах выкладаў у ім. У 1961—1969 і з 1975 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, з 1977 года адначасова выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1976 года.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю беларускага сучаснага кіно, эстэтыку мастацкага вобраза і псіхалогію кінатворчасці. Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Жыццё на сцэне» (1964, з У. Няфёдам), «Абавязак памяці» (1983).
Творы История белорусского кино. (Ч. 1—2). Мн., 1969—1970 (у сааўтарстве); На экране — Великая Отечественная // Современное белорусское кино. Мн., 1985; Основы киноискусства. 2 изд. Мн., 1985 (разам з В. Ф. Нячай); Современная белорусская литература н кино // Экран н культура: Бел. кино н телевидение в системе худож. культуры. Мн., 1988; Жанровая природа фильма. Мн., 1990.
Літаратура
Катэгорыя:Кіназнаўцы Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі