Зарына Уладзіміраўна Раўко́ (у дзявоцтве Баўтрук; ) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Вучылася ў М. Бяляева. Т. Паражняка. Удзельніца мастацкіх выставак з 1975 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Творчасць

Працавала ў галіне мастацкай керамікі. Сярод твораў: дэкаратыўная пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтральнага раёна Мінска у Траецкім прадмесці (1985—1987), Дома творчасці Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (1986—1988), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім раёне); дэкаратыўны набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Сеткі», «Блакітны дзень» (1987), «Пад сонцам на пясчаным беразе», «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкаратыўных чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Подых», «Кругаабарот», «Лета», «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхнічных прыёмаў.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-керамісты Беларусі