«Пагоня» — творчая суполка ў складзе Беларускага саюза мастакоў, створаная ў 1990 годзе, ліквідавана ў 2023 годзе.
Арганізавана ў майстэрні «На Паддашку», стваральнікамі былі Аляксей Марачкін, Яўген Кулік, Віктар Маркавец, Мікола Купава, браты Уладзімір і Міхась Басалыгі. Сваёй мэтай суполка называла развіццё нацыянальнага мастацтва, захаванне яго пераемнасці, узбагачэнне традыцый, зберажэнне і памнажэнне мастацкіх набыткаў культурна-гістарычнай спадчыны, усё дзеля абуджэння нацыянальнай самасвядомасці народу, яго духоўнага, культурнага і дзяржаўнага адраджэння.
У 2016 годзе сябрамі творчай суполкі «Пагоня» былі больш за 50 беларускіх масткоўСуполка «Пагоня» падсумуе 25 гадоў сваёй дзейнасці выданнем альбома, Радыё Свабода, 21 ліпеня 2016 .
Члены суполкі амаль штогод ладзілі выстаўкі сваіх прац, частку з якіх здымалі па патрабаванні беларускіх чыноўнікаў. У 2015 годзе былі зняты 3 творы: жывапісныя палотны Алеся Мары «Двубой, альбо супраціўленне двухгаловаму мутанту», Алеся Пушкіна «Памяці беларусаў, загінулых за Украіну» і партрэт амерыканскай мастачкі беларускага паходжання Галіны Русак работы Віктара Маркаўца. Апошняе палатно знялі толькі за тое, што фон карціны нагадаў цэнзарам беларускі бела-чырвона-белы сцягЮбілеям «Пагоні» і Алеся Мары прысвячаецца Новы час, 25 лістапада 2015.
Пасля палітычнага крызісу 2020 года ў Беларусі пачалася ліквідацыя недзяржаўных аб’яднанняў і арганізацый. Незадоўга да сваёй смерці ў зняволенні, з Беларускага саюза мастакоў быў выключаны палітзняволены мастак Алесь Пушкін, адзін з сяброў «Пагоні». У канцы 2023 года з Беларускага саюза мастакоў быў выключаны палітзняволены мастак Генадзь Драздоў, які быў кіраўніком «Пагоні» ў 2011—2016 гадах, неўзабаве рашэннем саюза была ліквідавана і сама суполка.
Кіраўнікі суполкі Аляксей Марачкін (1990—1998) Мікола Купава (1998—2004) Леў Талбузін (2004—2007) Аляксей Марачкін (2007—2011) Генадзь Драздоў (2011—2016) Ігар Марачкін (2017—2019) Юрый Піскун (2019—2023)
Спасылкі Суполка Пагоня. Выстаўка памяці.
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Беларускі саюз мастакоў Катэгорыя:1990 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2023 годзе