Маці Божая Адзігітрыя Неўвядальны цвет — абраз першай паловы XVII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Сюжэт

Маці Божая адлюстравана ў чырвоным мафорыі з буйным раслінным пазалочаным арнаментам на блакітнай падкладцы, зеленавата-блакітным хітоне з вохрыстым арнаментам на гарлавіне, з дзіцем на левай руцэ ў белым хітоне, падпяразаным чырвоным поясам, і ў вохрыстым гімаціі. У левай руцэ яно трымае чырвоную кветку. Маці Божая ў гэтай рэдакцыі намалявана як царыца неба і зямлі, з каронай на галаве. Дзіця таксама з каронай. Фон з пазалочаным раслінным аграфленым арнаментам. Палі блакітныя. Валікі, «Камяні».

Паходжанне Абраз выяўлены да Вялікай Айчыннай вайны ва Успенскай царкве с. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні , , у 1954—1956 гадах (Масква)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..

Выстаўкі

Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Мастацтва Беларусі XVI—XIX стст. Знаходкі А. Іпеля (1885—1960). Мінск. 1995 Мастацтва Беларусі XVI—XVIII стст. Знаходкі М. М. Шчакаціхіна (1886—1940). Мінск. 1995 Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998 Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999—2000 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Іканапіс Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Мсціслаўскім раёне Катэгорыя:Басценавічы Катэгорыя:Іканаграфія Багародзіцы