Віктар Пятровіч Алампіеў (нар. ) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Быў начальнікам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Пінскага вытворчага аб’яднання верхняга трыкатажуНiл Гілевіч. Дзевяноста трэці год. Дзённік.

Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Пінскай-Паўночнай акругі № 132. Быў намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту рэспублікі.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў, падрыхтаваных Апазіцыяй БНФ. 12 красавіка 1995 года далучыўся да галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ.

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання