Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі () — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года ў Бабруйску.
Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Ленінградзе.
Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця прамысловасці, энергетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі, членам Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па прывілеях. Член Канстытуцыйнай Камісіі. Член Ценявога Кабінета (урада) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяйНiл Гілевіч. Дзевяноста трэці год. Дзённік.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.
Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызысу — перадвыбарчая эканамічная платформа БНФ «Адраджэньне» (вясна 1995 года), сааўтар шэрагу законапраектаў.
Удзельнік галадоўкі 11 — 12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статуса беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статуса дзяржаўных сімвалаў герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет.
Памёр 17 снежня 2024 года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання