Валянціна Нічыпараўна Козел (, в. Цяраспаль Слуцкага раёна — ) — беларускі настаўнік. Заслужаны настаўнік БССР.
Біяграфія Скончыла Слуцкае педагагічнае вучылішча (1952). Да 1969 года працавала ў школах Астравецкага раёна, з 1969 года — у Гродзіеўскай школе (васьмігадовая, няпоўная сярэдняя, базавая) Ашмянскага раёна.
Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік» прысвоена ў 1966 годзе. Узнагароджана ордэнам «Знак пашаны» (1978), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1966), медалямі.
Літаратура Козел Валянціна Нічыпараўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2015. — С. 20. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 562.
Катэгорыя:Постаці Ашмянскага раёна Катэгорыя:Постаці Астравецкага раёна