Маці Божая Будслаўская — абраз з г. Глыбокае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, які датуецца 1738 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры ( )Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. у зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 25, 2018. С. 163—172.. Памер абраза — .

Апісанне У кнізе паступленняў МСБК ахарактарызаваны проста як «Божая Маці Адзігітрыя» без удакладнення іканаграфічнага зводу, аднак ужо ў альбомах помнік публікаваўся як «Божая Маці Будслаўская». Адрэстаўраваны Л. Брагілеўскай.

Абраз напісаны на палатне алейнымі фарбамі, змешчаны ў драўляную раму, якая па даўжыні большая за падрамнік. Прастору паміж ніжняй планкай рамы і непасрэдна жывапісным палатном запаўняе нешырокая драўляная дошчачка, на якой і змешчаны надпіс з датай на лацінскай мове: «S. MARIA MATER DEI. Anno 1738». Названы іканаграфічны звод выявы Багародзіцы з’яўляецца не вельмі пашыраным, нягледзячы на тое, што цудадзейная першакрыніца здаўна шануецца сярод вернікаў як «ласкавая». Яе спісы і былі найбольш распаўсюджаны ў ваколіцах, недалёка ад Будслава, пра што сведчыць і дадзены твор з Глыбокага. Абраз з’яўляецца адзіным сярод абразоў іканаграфіі «Божая Маці Будслаўская», які цяпер захоўваецца ў музеях Беларусі.

Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. у зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 25, 2018. С. 163—172.

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Глыбокае Катэгорыя:Ісус Хрыстос у жывапісе Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі Катэгорыя:1738 год у Беларусі Катэгорыя:Карціны 1738 года