Алена Глебаўна Лукаша́нец (нар. , Тамбоў, РСФСР) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт (1993), прафесар.

Біяграфія Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Структурна-прыкладная лінгвістыка», 1978), Інстытут рускай мовы АН СССР (аспірантура, 1981).

У 1984—1996 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (старшы выкладчык, дацэнт); у 1996—1999 гадах у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (старшы навуковы супрацоўнік); з 1999 года — у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (дацэнт, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства). 30 кастрычніка 2020 год пайшла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі на фоне пратэстаў у БеларусіВ Минске задержана уволенная преподаватель МГЛУ. 30.10.2020.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, руская мова, сацыялінгвістыка.

Сям’я У шлюбе з мовазнаўцам Аляксандрам Лукашанцам. Сын Сяргей — кандыдат гістарычных навук, Дзмітрый — кандыдат біялагічных навук.

Выбраная бібліяграфія Беларускiя сацыялекты XIX стагоддзя : вопыт тыпалагічнага апісання / А. Г. Лукашанец. — Мінск, 1999. Словообразовательная система русского арго и проблемы ее описания / Е. Г. Лукашанец. — Минск, 2007.

Спасылкі unicat.nlb.by

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тамбове Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі