Мікалай Леанідавіч Страха (нар. , в. Малыя Вікаравічы, Столінскі раён) — беларускі географ, педагог, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Скончыў з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (1985), потым працаваў у гэтым інстытуце (з 1995 года ўніверсітэце). У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта — таксама з адзнакай. З 1998 года працаваў у БДПУ імя М. Танка, выкладаў геаграфію сусветнай гаспадаркі і насельніцтва, палітычную геаграфію, займаў пасаду намесніка дэкана па вучэбнай працы факультэта прыродазнаўства. Удзельнічаў у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, звольнены з БДПУ 20 кастрычніка 2020 годаsvaboda.org. Пасля 2020 года працаваў начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела ў недзяржаўных навучальных установах: Мінскім інавацыйным універсітэце і Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці.
Аўтар больш за 190 навуковых, навукова-метадычных прац, суаўтар вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.
Выбраная бібліяграфія Уводзіны ў сацыяльна-эканамічную геаграфію: вучэбна-метадычны дапаможнік / М. Л. Страха. — Мінск : БДПУ, 2000. — 52 с. Геаграфія. Краіны і народы : вучэбны дапаможнік для 8 класа / П. С. Лопух, М. Л. Страха, В. У. Сарычава ды інш. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2019. — 348 с.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Эколагі Беларусі